Суд адправіў у калонію віцебскага турэмнага блогера
Падрабязнасці новай справы супраць Віктара Еўшыкава невядомыя. Сёння яму прысудзілі 2,5 гады калоніі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
Віктар Еўшыкаў. Фота: сацсеткі
«Калі вы бачыце гэта відэа, значыць, мяне ўжо пасадзілі ў турму», — сказаў блогер у апошнім апублікаваным відэа на сваёй старонцы.
Следчы камітэт пачаў допыты блогера ў кастрычніку мінулага года, але Еўшыкаў публічна не называў артыкул, па якім яго зрабілі падазраваным. Сёння пра вынік суда паведаміла яго жонка — 2,5 гады калоніі.
Раней сам Віктар Еўшыкаў казаў, што яго схапілі ў кватэры разам з пачкам марыхуаны.
Еўшыкаў — не грамадзянін Беларусі, але ў сваім блогу расказваў пра тое, як 6 год правеў у беларускіх калоніях.
На тыкток хлопца падпісаныя 36 тысяч чалавек, а на інстаграм — больш за 18 тысяч. Доступ да ўліковых запісаў Еўшыкаў перадаў сваёй жонцы.
Чытайце таксама:
Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас
Наталлю Ладуцьку па справе INeedByHelp асудзілі на чатыры гады калоніі і далі гіганцкі штраф
Педагогамі не змогуць працаваць тыя, каго асудзілі па крымінальнай справе за «экстрэмізм»