Трамп загадаў спыніць чаканку аднацэнтавых манет
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў міністэрству фінансаў спыніць выпуск манет вартасцю адзін цэнт. Пра гэта Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social.
Фота: vecteezy.com
«Занадта доўга Злучаныя Штаты чаканілі пені, якія ў літаральным сэнсе каштавалі нам больш за два цэнты кожная. Гэта так марнатраўна!» — напісаў Трамп.
Паводле інфармацыі Манетнага двара ЗША, у 2024 годзе выраб і распаўсюджванне аднаго цэнта каштавала каля 3,7 цэнта, піша «Медуза». За апошнія некалькі гадоў чаканка пені падаражэла ў некалькі разоў — у 2016-м на вытворчасць аднацэнтавых манет трацілі каля 1,5 цэнта. За гэтыя гады кошт медзі, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці манет, вырас больш як у два разы.
Пасля спынення чаканкі аднацэнтавыя манеты застануцца ў абароце.
Адмова ад цэнта будзе мець сваю цану, бо транзакцыі будуць акругляцца да пяці цэнтаў.