БЕЛ Ł РУС

Украінскі комік трапна высмеяў Азаронка і «выбары» Лукашэнкі 

8.02.2025 / 19:11

Антось Жупран

«А хто вас, дазвольце спытаць, першым павіншаваў з гэтай упэўненай перамогай?» — «Умка, шпіц мой, з самай раніцы павіншаваў. У адзін туфель проста злёгку павіншаваў, а ў другі павіншаваў дык павіншаваў».

Артыст Юрый Вялікі ў вобразе Лукашэнкі. Скрын відэа: Yuri_Velikiy / YouTube

Украінскі комік і рэзідэнт «Студыі Квартал 95» Юрый Вялікі вядомы сваімі пародыямі на першых асоб і вядомых палітыкаў. Сярод іх і Пуцін з Лукашэнкам. 

Напрыклад, у жніўні 2024 года ён запісаў пародыю, у якой Пуцін скардзіцца Лукашэнку, што ўкраінскім войскам удалося зайсці на тэрыторыю Курскай вобласці.

«Рыгорыч, яны ўжо зайшлі. На 40 кіламетраў, але балюча», — скардзіцца Пуцін.

«У першы раз — гэта заўсёды балюча, асабліва калі так глыбока. Аднак гэта толькі спачатку, потым прывыкнеце», — адказвае Лукашэнка.

Цяпер Вялікі запісаў новую пародыю на Лукашэнку, высмеяўшы «выбары» ў Беларусі, якія больш нагадвалі добра зладжаны спектакль, чым дэмакратычную працэдуру. У роліку ён увасобіўся ў вобраз Лукашэнкі, які размаўляе з вядучым навін — Рыгорыем Жопурвёнкам.

Артыст у вобразе Жопурвёнка. Скрын відэа: Yuri_Velikiy / YouTube

— Вы адзіны ўпэўнена атрымалі перамогу ў гэтай нялёгкай упартай барацьбе, можна сказаць. (…) І не проста перамаглі, а ў літаральным сэнсе разграмілі сваіх апанентаў, — адзначае вядучы навін.

Так, стоп, што значыць разграмілі? На гэты раз абышлося без пагромаў, бо ўсе, хто яшчэ мог хоць нечым грымець, ужо даўно, так бы мовіць, загрымелі, — паправіў «Лукашэнка».

— Вы набралі ажно 86,82 працэнта галасоў. Гэта абсалютны рэкорд за ўсе гады, — працягвае Жопурвёнак.

— Так, ну ты таксама за ўсе гады не кажы. Я ж яшчэ не сыходжу, ці тое яшчэ будзе.

— І ўсё ж мяне цікавіць, хто гэтыя амаль 13 працэнтаў здраднікаў і адшчапенцаў, якія прагаласавалі супраць бацькі.

Грыш, не заводзься, каму кажу. Усе за мяне прагаласавалі, усе 100 працэнтаў. Але ты ж разумееш, што я не магу сабе намаляваць лічбу больш, чым у Пуціна. (…) За мяне столькі прагаласавала, што давялося потым бюлетэні дадрукоўваць, каб усе ўлезлі.

— А хто вас, дазвольце спытаць, першым павіншаваў з гэтай упэўненай перамогай?

Умка, шпіц мой, з самай раніцы павіншаваў, так сказаць, на радасцях. Проста ў туфлі. У адзін туфель проста злёгку павіншаваў, а ў другі павіншаваў дык павіншаваў. На поспех, як той казаў. Хаця многія кажуць, што гэта да грошай.

Гэта не ўсе жарты, якія ўтрымлівае ролік. Ёсць там і згадкі пра тое, як падбіраліся кандыдаты на выбары («хочаш тоўсценькага, ці худзенькую, ці высокага, ці нізкага»), адсутнасць незалежнага назірання («Я ж запрашаў заходніх назіральнікаў паназіраць за нашымі выбарамі. Проста да нашага плота на мяжы») і абяцанне што на наступных «выбарах» права голасу атрымаюць нават дзеці.

Гледачы ацанілі гэтую пародыю Вялікага. Відэа ўжо набрала 410 тысяч праглядаў.

Чытайце таксама:

«Апошні дзень Лукашэнкі» — новае шоу 

Слава Камісаранка ўклаў грошы ў беларускі стэндап-клуб

Чым жарты беларусаў адрозніваюцца ад іншых?

Каментары да артыкула