БЕЛ Ł РУС

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі

7.02.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Дварняжка Жужа ператварылася ў сапраўдную зорку TikTok.

Ролікі з удзелам сабакі набіраюць сотні тысяч праглядаў.

Жужа шчыра радуецца любому праяўленню ўвагі: ці гэта пагладжванне ад наведвальніка, ці нешта іншае. Сабака ахвотна дае лапу ці падстаўляе спіну.

Імаверна, сабака жыве на запраўцы ў Бягомлі, а мяркуючы па колькасці відэаролікаў з Жужай, да сабакі ўзнікла цэлае паломніцтва.

Чытайце таксама:

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве

Каментары да артыкула