БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь акупаваная дыктатурай і Расіяй

4.02.2025 / 16:0

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, які бярэ ўдзел у Касцюшкаўскім форуме ў Гданьску, выказаў падтрымку Беларусі і заявіў, што Беларусь належыць Еўропе, піша Reform.news

Кястуціс Будрыс. Фота: x.com/BudrysKestutis/

Кястуціс падкрэсліў, што Беларусь акупаваная дыктатурай і Расеяй і павінна вызваліцца ад гэтага, каб вярнуцца на еўрапейскі шлях.

«Сёння на Касцюшкаўскім форуме ў Гданьску я падкрэсліў, што Беларусь належыць Еўропе. Беларусь была акупаваная — спачатку дыктатурай, а затым усё больш Расеяй. Але яе еўрапейскія карані і імкненні застаюцца жывымі. Каб вярнуцца на свой еўрапейскі шлях, Беларусь павінна вызваліцца і ад Лукашэнкі, і ад Расеі», — заявіў Будрыс.

Касцюшкаўскі форум праходзіць 3—4 лютага ў польскім Гданьску. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, адкрываючы мерапрыемства, што Польшча працягне падтрымку памкненняў беларусаў.

Чытайце таксама:

«Як Польшча некалі прайшла шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае». Ціханоўская выступіла на Форуме Касцюшкі

Каментары да артыкула