БЕЛ Ł РУС

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

2.02.2025 / 23:44

Nashaniva.com

Маці і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.

Увечары ў нядзелю ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна ў двары дачы адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, выбухнуў кіслародны балон.

У выніку здарэння загінулі 35-гадовы тата і двое маленькіх дзяцей — аднаго і трох гадоў. Маці і шасцігадовы сын у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу, паведамляе СК.

У сям’і выхоўваліся чацвёра дзяцей. Яшчэ адно дзіця ў момант выбуху знаходзілася ў Жлобіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула