У Варшаве 26 студзеня пройдуць форум і марш беларусаў
У нядзелю, 26 студзеня ў Варшаве пройдуць Марш беларусаў і форум «Беларусы годныя лепшага».
Фота ілюстрацыйнае
Пачатак маршу — 12:00. Маршрут: Plac Trzech Krzyży — Pomnik Kopernika — Plac Zamkowy, дзе ў 13:15 запланаваны мітынг.
У 14:00 пачнецца форум «Беларусы годныя лепшага». Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя. У дзень форуму, 26 студзеня, рэгістрацыя будзе недаступная.
У мерапрыемстве возьмуць удзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Юлія Чарняўская, Аляксандр Кныровіч, Аляксандра Ханевіч, Алана Гебрэмарыям, Сцяпан Пуціла, Андрэй Стрыжак, Роза Турарбекава.
Трансляцыя форуму будзе даступная ў YouTube.
Раней Следчы камітэт распаўсюдзіў пагрозы аб крымінальным пераследзе на адрас удзельнікаў форуму. Арганізатары рэкамендуюць прыняць меры засцярогі і выкарыстоўваць маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе.
Чытайце таксама:
Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO
Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда
Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае