БЕЛ Ł РУС

У польскай пракуратуры паведамілі, дзе забойца беларускі Лізы возьме $48 тысяч на кампенсацыю

22.01.2025 / 18:24

Nashaniva.com

Акруговы суд Варшавы прызначыў пажыццёвае зняволенне 23-гадоваму Дор'яну С. за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы Герцэн, а таксама абавязаў яго выплаціць кампенсацыю пацярпеламу боку. У Акруговай пракуратуры Варшавы растлумачылі «Белсату», як ён зможа, знаходзячыся за кратамі, выплаціць гэтыя грошы.

Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы Дор'ян С. у зале суда. 17 студзеня 2025 года. Фота:

Пацярпелым па гэтай справе прызнаны хлопец Лізы. Суд пастанавіў выплаціць яму 200 тысячаў злотых (у пераліку каля 48 тысяч даляраў).

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба паведаміў «Белсату», што асуджаны Дор'ян С. можа ўладкавацца на працу ў турме і сплачваць кампенсацыю з заробку:

«Асуджаны можа працаваць у папраўчай установе, і кампенсацыя можа быць спагнаная з гэтых сродкаў, гэтаксама як і з уласнасці, што ён мае».

Скіба таксама ўдакладніў, што прысуд Акруговага суда Варшавы яшчэ не набыў законную моц:

«Прысуд не з'яўляецца канчатковым. Калі будзе пададзеная апеляцыя, то прысуд стане канчатковым пасля таго, як апеляцыя будзе разгледжаная, а вышэйстаячы суд зацвердзіць прысуд».

Пракуратура абскарджваць пажыццёвае зняволенне для 23-гадовага Дор'яна С. не будзе:

«Паводле пракурора, прысуд з'яўляецца справядлівым».

Пра планы падаць апеляцыю раней паведамілі адвакаты фігуранта справы. Яны сцвярджаюць: не было даказана, што ён быў у стане свядомасці ў момант злачынства.

«Гэты працэс быў праведзены, можна сказаць, экспрэс-метадам, беспрэцэдэнтным ва ўмовах польскай судовай сістэмы, што мае быць заўважана. На наш погляд, пастанова суда заўчасная. Шэраг сумневаў абароны і шэраг доказаў не былі зняпраўджаныя падчас судовага разбору».

Злачынства ў цэнтры Варшавы адбылося ў ноч на 25 лютага 2024 года. Паводле матэрыялаў следства, Дор'ян С. згвалтаваў беларуску і намагаўся яе задушыць. Дзяўчыну шпіталізавалі ў крытычным стане, праз шэсць дзён яна памерла.

Чытайце таксама:

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Хлопец, якога абвінавачваюць у згвалтаванні і забойстве беларускі ў Варшаве, прызнаў віну часткова

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА

«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ

«Для вас ён звер, а для мяне сын». Бацька гвалтаўніка, які забіў беларуску, пракаментаваў трагедыю і выклікаў абурэнне

Каментары да артыкула