БЕЛ Ł РУС

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР

22.01.2025 / 14:47

Nashaniva.com

Федэральнае бюро расследаванняў ЗША больш не разглядае Эвана Ньюмана (Evan Neumann), удзельніка штурму Капітолія, як асобу ў вышуку. Старонка з інфармацыяй пра яго вышук знікла з сайта ведамства, піша Reform.news.

Скрыншот відэа БТ

Яшчэ ўчора на сайце ФБР Ньюман знаходзіўся ў спісе вышуку, але ў дзень інаўгурацыі новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сваім указам памілаваў удзельнікаў штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года. Цяпер Эван Ньюман можа вярнуцца на радзіму.

Ньюман браў удзел у беспарадках у Вашынгтоне ў студзені 2021 года. Праз месяц ён уцёк за мяжу і ў выніку знайшоў прытулак у Беларусі, дзе атрымаў палітычны статус. Ён пасяліўся ў Брэсце, спачатку зарабляў на жыццё ўрокамі англійскай мовы, а потым адкрыў невялікі рэстаран з амерыканскай кухняй.

Беларуская прапаганда выкарыстоўвала яго як інструмент крытыкі ЗША. Прычым у розных інтэрв’ю Ньюман неаднаразова выказваў надзею на памілаванне і жаданне вярнуцца дадому да сваёй сям’і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула