Памерла Любоў Сівурава
Пра смерць фалькларысткі, спявачкі і паэткі Любові Сівуравай паведамілі яе знаёмыя ў сацсетках. Ёй было 58 гадоў.
Любоў Сівурава была дацэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, даследчыцай фестывальнага руху на Беларусі, аўтаркай вучэбнага курса «Фестывальны менеджмент», сузаснавальніцай спеўнага гурта Guda. Акрамя таго, яна вяла майстар-класы па народных танцах.
Напрыканцы 2024 года выйшла кніга Любові Сівуравай для дзяцей «Робіць Янка выцінанку», аздобленая выцінанкавымі ілюстрацыямі Наталлі Сухой. Яна таксама была аўтаркай зборніка вершаў «Нябесны вадаспад» (2001), шматлікіх публікацый у перыядычных выданнях.
Развітанне з Любоўю Сівуравай пройдзе ў чацвер, 23 студзеня, у 13.00 на вул. Убарэвіча, 73Г. Пахаваюць яе на Лясных могілках.
Чытайце таксама:
Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска
Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь