БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху абвясціў пра пачатак аперацыі на Заходнім беразе

21.01.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Ізраільскія вайскоўцы і сілавікі пачалі контртэрарыстычную аперацыю «Жалезны шчыт» на Заходнім беразе ракі Іардан, паведаміў прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху ў Х (твітары).

Фота: Majdi Mohammed / AP

«Гэта яшчэ адзін крок да дасягнення нашай мэты — умацавання бяспекі ў Іудзеі і Самарыі. Мы дзейнічаем сістэмна і рашуча супраць іранскай восі, куды б яна ні накіроўвала сваю зброю», — напісаў ён.

Пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі ў Джэніні (адміністрацыйны цэнтр Палесцінскай аўтаноміі) паведаміла Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ). Аперацыя праводзіцца сумесна з ізраільскай службай бяспекі і памежнай паліцыяй.

Заходні бераг ракі Іардан — адна з частак часткова прызнанай Палесціны. Ён кантралюецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй. Другая частка — сектар Газа — кантралюецца ісламісцкім рухам ХАМАС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула