Праз Беларусь з пачатку вайны праехалі амаль 300 тысяч украінцаў
Лічбы, колькі ўкраінскіх грамадзян перасяклі кантраляваныя памежнікамі межы Беларусі з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, паведаміў Дзяржпагранкамітэт.
«З 24 лютага 2022 года ў Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 295 020 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 989, транзітам праз Польшчу — 216 162, праз Літву — 56 136, праз Латвію — 6733», — гаворыцца ў паведамленні.
У тым ліку з пачатку гэтага года заехалі ўжо 3494 грамадзяніна Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 3, транзітам праз Польшчу — 55, праз Літву — 2805, праз Латвію — 631.
Колькі за гэты час прыехала ўкраінцаў з боку Расіі, лічбаў не называецца. Таксама не ўдакладняецца, колькі ўкраінцаў за гэты час з Беларусі выехала і колькі з зафіксаваных заездаў былі паўторнымі.
Чытайце таксама:
Зменшылася колькасць украінцаў, якія гатовыя трываць вайну столькі, колькі спатрэбіцца
Ва Украіне затрымалі мужчыну, які перапраўляў ваеннаабавязаных у Беларусь