БЕЛ Ł РУС

Fix Price у Беларусі запускае сэрвіс дастаўкі тавараў дадому

17.12.2024 / 20:14

Nashaniva.com

Як паведамляе выданне New Retail, ужо цяпер новы сэрвіс вядомы расійскі рэтэйлер Fix Price запускае ў адной краме ў Мінску, а ў студзені да паслугі плануецца падключыць яшчэ 13 крам сеткі ў Мінску, Гродне і Гомелі.

У кампаніі дапоўнілі, што дастаўка будзе распаўсюджвацца на асноўныя катэгорыі тавараў, якія прадаюць у афлайн-крамах. Пакупнікі змогуць набываць тавары анлайн, афармляць іх самавываз і заказваць дастаўку з дапамогай сэрвісу «Яндэкс Go».

Паслуга дастаўкі будзе платная — ад 3 рублёў. На канчатковы кошт паўплывае агульная сума замовы, а таксама адрас кліента і загружанасць сэрвісу. Час дастаўкі — ад 30 хвілін. Максімальная вага — 30 кілаграмаў.

Па стане на 30 лістапада 2024 года Fix Price у Беларусі налічвае 328 крам, у тым ліку 318 уласных і 10 франчайзінгавых. Сетка ахоплівае 100 гарадоў і населеных пунктаў краіны.

Чытайце таксама:

Такога ў райцэнтрах яшчэ не было. У Смаргоні пустуючы завод ператварылі ў велізарны гандлёвы цэнтр

Брэнд збанкрутаванай сеткі «Востраў чысціні і смаку» новыя ўласнікі абяцаюць захаваць

Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў

Каментары да артыкула