s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі
Па заявах КДБ нядаўна былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» праекты «Городской огород Марис Мар», «s13ru» і «Письмо.бел». У рашэнні ведамства пазначаныя лістападаўскія даты, але ў адпаведным спісе яны з'явіліся толькі сёння.
Да вышэйзгаданых праектаў, паводле КДБ, дачыненне маюць Яна Царук, Марыя Батальёнак, Анастасія Марозава («Городской огород Марис Мар»), Сяргей Чабоцька, Раман Алешка (s13ru), Аляксандр Мазур, Сяргей Антусевіч, Павел Красоўскі, Павел Каранюхін, Аляксандр Лыкшын (письмо.бел).
Вядома, што прынамсі аднаго чалавека са згаданых у гэтым спісе, Сяргею Чабоцьку, за апошнія паўтара месяца тры разы судзілі па адміністрацыйных справах, ён тройчы запар быў асуджаны на 15 сутак арышту. Сёння стала вядома, што на волю ён так і не выйшаў.
Таксама стала вядома, што 3 снежня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» мабільны дадатак «Беларусь ID». Паводле ведамства, дачыненне да «Беларусь ID» маюць Павел Лібер і Міхаіл Ананьін.
З дапамогай гэтага дадатку сёлета праходзіла верыфікацыя людзей на выбарах у Каардынацыйную раду.
Чытайце таксама:
Уладальнік гарадзенскага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька не выйшаў пасля 45 сутак арышту
Спыніў працу сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволенным «Письмо.бел»
«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы