БЕЛ Ł РУС

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду

8.12.2024 / 11:23

Nashaniva.com

Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады.

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду. Паўстанцы таксама ўвайшлі ў рэзідэнцыю Башара Асада.

Асадапад працягваецца па ўсёй Сірыі. Людзі скідваюць помнікі Хафезу Асаду, бацьку Башара Асада. Ён кіраваў Сірыяй з 1971 да 2000.

Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады. Ахвярамі яе дыктатуры і развязанай імі грамадзянскай вайны сталі сотні тысяч людзей.

На выбарах 2021 года Башару Асаду напісалі 95,1% галасоў.

У рэальнасці рэжым Асада абапіраўся на меншасць насельніцтва краіны — алавітаў (Асады самі алавіты) і хрысціянаў розных канфесій.

У той жа час супраць яго выступалі суніты, якія складалі большасць насельніцтва краіны, і друзы, а таксама свецкія сірыйцы, якія выступаюць за дэмакратычны лад. Курды балансавалі між урадам і апазіцыяй, бо маюць уласныя інтарэсы.

Падаўленне масавых пратэстаў 2011 года выклікала грамадзянскую вайну. Асад застаўся ва ўладзе дзякуючы таму, што на яго баку ваявалі інтэрвенты з Расіі і Ірана. Паўстанцаў падтрымлівалі Турцыя і Саудаўская Аравія.

Рэжым Асада паў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя да іншыя краіны забяспечылі іх сучаснымі ўзбраеннямі.

Чытайце таксама:

Паўстанцы ўвайшлі ў Дамаск. Урад заявіў пра гатоўнасць перадаць уладу. Дзе Асад, невядома

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?

Каментары да артыкула