БЕЛ Ł РУС

Данія перадала Украіне знішчальнікі F-16 

7.12.2024 / 13:30

Nashaniva.com

Самалёты ўжо знаходзяцца ва Украіне, сказаў Уладзімір Зяленскі.

Самалёты F-16 у небе. Фота ілюстрацыйнае

Другая партыя знішчальнікаў F-16 ужо атрыманая Украінай ад Даніі, паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў тэлеграм-канале. Ён падзякаваў прэм'еру краіны Метэ Фрэдэрыксен.

«Другая партыя F-16 для Украіны ад Даніі ўжо ва Украіне», — напісаў Зяленскі.

ЗША выдалі дазвол на перадачу знішчальнікаў у траўні 2023 года пасля неаднаразовых просьбаў Кіева і краін NATO.

Першую партыю F-16 летам паставілі Нідэрланды, якія разам з Даніяй, Бельгіяй і Нарвегіяй паабяцалі Украіне каля 80 самалётаў. У першую партыю ўвайшлі шэсць F-16.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула