У Мёрах за «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка кафэ-рэстарана
На 27 лістапада прызначанае пасяджэнне па справе Агіфа Салікавіча Байрамава. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».
Байрамаў у 2023 годзе адкрыў у Мёрах кавярню «Аладзін», якая з тых часоў прырасла банкетнай залай на 150 чалавек і ператварылася ў рэстаран — адзіны ў райцэнтры такой катэгорыі.
Пра гэты пункт грамадскага харчавання не раз пісала мясцовая раёнка.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю
Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі
Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў
Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком