БЕЛ Ł РУС

Расійскія ракеты раніцай не праляталі над Беларуссю

17.11.2024 / 13:7

Nashaniva.com

Шэраг украінскіх каналаў паведаміў, што падчас масіраванага расійскага ўдару па Украіне ракеты ляцелі і над Беларуссю. Але ў «Беларускага Гаюна» іншая інфармацыя.

Іллюстрацыйнае фота: Паветраныя сілы Украіны

Раніцай падчас чарговай ракетнай атакі па Украіне шэраг каналаў паведаміў, што каля 07:30 некалькі ракет увайшлі ў Чарнігаўскую вобласць Украіны з Гомельскай вобласці Беларусі.

Гаворка ішла пра крылатыя ракеты Х-101/55, якія запускаліся самалётамі Ту-95МС з Саратаўскай вобласці Расіі і Каспійскага мора.

Аднак «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ні адна з крылатых ракет Х-101 раніцай не пралятала над Беларуссю і не запускалася з тэрыторыі нашай краіны.

Ракеты былі лакальна заўважаны каля Чарнігава, і некаторыя крыніцы памылкова выказалі здагадку, што запуск або пралёт адбываліся над Беларуссю.

Нагадаем, раніцай Расія здзейсніла адзін з найбуйнейшых ракетных удараў ад пачатку поўнамаштабнай вайны, выпусціўшы па Украіне больш за 120 ракет і 90 дронаў.

Чытайце таксама:

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне — ракетамі і беспілотнікамі. Ёсць загінулыя

Каментары да артыкула