Беларускаму кубінцу Раберта Касануэва ўсё ж далі ДНЖ у Літве
«Раберта Касануэва — кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты і сядзеў на Акрэсціна амаль год, эвакуяваны як у кіно, атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве!», — напісаў у сацсетках кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.
Кубінца Раберта Вальдэса Касануэву затрымалі падчас беларускіх пратэстаў і год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі на Кубу праз Расію. Ён прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае і адмовіў у выдачы ДНЖ.
Касануэва вырашыў абскарджваць гэта рашэнне ў судзе. Сабраць грошы на адваката ў Еўропе яму дапамаглі людзі пры дапамозе фонда Bysol. У верасні 2023 года стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Раберта.
Але для таго, каб атрымаць літоўскі ДНЖ, як выглядае, спатрэбіўся яшчэ цэлы год.
Чытайце таксама:
Беларускі кубінец, якога хацелі выслаць на радзіму, застанецца ў Еўропе
«Якія беларусы цёплыя». Беларускі кубінец — пра свае дзве радзімы і год на Акрэсціна
Суму, патрэбную беларускаму кубінцу для аплаты паслуг адваката, сабралі за некалькі гадзін
Кубінцу, які ўдзельнічаў у пратэстах, пагражае дэпартацыя з Беларусі і турма на радзіме