БЕЛ Ł РУС

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання

5.10.2024 / 09:18

Nashaniva.com

Дзяўчына выклікала бурныя абмеркаванні ў тыктоку пасля таго, як падзялілася лайфхакам, як мяняць старыя патэльні на новыя. Паводле яе слоў, яна паспяхова вярнула грошы за патэльню, якой карысталася год, і купіла на іх новую, піша Onliner.by.

Ілюстрацыйнае фота

Але не ўсе падпісчыкі ацанілі такі падыход, назваўшы яго «нахабствам».

У роліку дзяўчына распавяла, што праз год патэльня пачала прыгараць. Паколькі гарантыя яшчэ дзейнічала, яна звярнулася ў краму з патрабаваннем вярнуць грошы. Атрымаўшы кампенсацыю, яна набыла новую патэльню. Як высветлілася, гэта ўжо не першы раз: год таму іншая патэльня прыгарала праз усяго два месяцы — і крама таксама вярнула грошы.

Некаторыя людзі дагэтуль блытаюць спажывецкі экстрэмізм з тым, што грамадзяне проста ўмеюць карыстацца сваімі правамі. Вось як на такую ініцыятыву адрэагавалі ў каментарах: «Колькі нахабных людзей, якія любяць халяву! І што самае цікавае — не з бедных»

Аўтар роліка ў сваю абарону сцвярджае, што нахабствам з'яўляецца продаж няякасных тавараў, а яе падыход — гэта проста захаванне гарантыйных правоў.

«Гэта нармальна, калі крама выконвае свае абавязацельствы», — упэўнена заявіла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула