БЕЛ Ł РУС

«Вялікі чалавек для беларусаў». Лукашэнку папрасілі назваць вуліцу ў Мінску ў гонар савецкага маршала

12.09.2024 / 12:49

Nashaniva.com

Ён абяцаў падумаць.

Іван Баграмян. Фота: Wikimedia Commons

Кіраўнік Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства «Аястан» Георгій Егіазаран папрасіў Аляксандра Лукашэнку назваць вуліцу ў Мінску ў гонар савецкага маршала Івана Баграмяна.

Егіазаран прапанаваў прымеркаваць гэта да 80-годдзя Перамогі. Лукашэнка паабяцаў разгледзець гэтае пытанне, піша БелТА.

«Што тычыцца вялікага Баграмяна, нам трэба разгледзець гэтае пытанне найбліжэйшым часам. Гэта вялікі чалавек для нас. Для беларусаў — дакладна», — заявіў Лукашэнка.

Баграмян падчас аперацыі «Баграціён» камандаваў 1-м Прыбалтыйскім фронтам, які дзейнічаў на поўначы Беларусі. У Віцебску і Полацку ёсць вуліцы, названыя ў гонар Баграмяна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула