БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знайшлі рэдкі від ядомай лісічкі — не жоўтую, а жаўтлявую

31.08.2024 / 16:48

Nashaniva.com

Знаходкай падзяліўся дасведчаны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч. Ён зняў рэдкі грыб на відэа і апублікаваў яго ў сацсетках.

Скрыншот з відэа

Грыбнік расказаў, што рэдкі від — жаўтлявая лісічка — быў знойдзены ім у нетрах беларускіх балот.

Спачатку здалося, што гэта лісічка трубчастая — позні від, які ў Карэліі, напрыклад, збіраюць нават з-пад снегу. Але ў жаўтлявых лісічак больш аранжавыя ножкі і пласцінкі пад капялюшыкам менш выяўленыя, чым у трубчастых. А найбліжэйшы сваяк жаўтлявай лісічкі — лісічка чорная. Пах у жаўтлявай лісічкі такі ж, як і ў чорнай, па смаку ж яна падобная на лісічку жоўтую.

Па словах Аляксандра, жаўтлявая лісічка насамрэч смачная, хоць звычайна лічыцца, што не вельмі.

«Тое ж самае і пра трубчастыя было напісана, што гэта галоўны грыб Фінляндыі, але ўжываюць толькі капялюшык, таму што ножка пругкая, жорсткая. Але на самай справе, калі абсмажыць яе на алеі з соллю, то кансістэнцыя, як кальмар і грыб — нешта па цэнтры. Тэкстура такая пругкая, гнуткая. І смак даволі нядрэнны», — расказаў аматар ціхага палявання.

Чытайце таксама:

Трое малых атруціліся грыбамі — іх стан вельмі цяжкі

У Смаргонскім раёне проста ў агародзе выраслі гіганцкія шампіньёны ФОТАФАКТ

У Дзяржынскім раёне знайшлі рэдкі фіялетавы грыб

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?

Каментары да артыкула