БЕЛ Ł РУС

Neuralink ужывіла чып у мозг другога пацыента

5.08.2024 / 17:19

Nashaniva.com

Кіраўнік кампаніі Neuralink Ілан Маск паведаміў, што другі ў гісторыі кампаніі пацыент атрымаў мазгавы імплант для аднаўлення нервовых функцый. У планах Neuralink на гэты год ужывіць імпланты яшчэ васьмі пацыентам, піша Reuters.

«Я не хачу сурочыць, але падобна, з другім імплантам усё прайшло вельмі добра. Там шмат сігналаў, шмат электродаў. Усё працуе вельмі добра», — паведаміў Маск.

Па словах бізнэсоўца, у пацыента была траўма спіннога мозгу. Падчас аперацыі невялікую прыладу памерам з манету злучаюць з дапамогай 1024 электродаў з галаўным мозгам. Другі пацыент нібыта атрымаў такі ж імплант, які быў усталяваны ў першага: ён разлічаны на працу не менш за 400 электродаў.

Першы пацыент Ноланд Арбоў атрымаў імпланты ў студзені гэтага года. У канцы сакавіка кампанія паказала, як Арбоў гуляе ў шахматы сілай думкі.

Neuralink распрацоўвае прылады, якія дазваляюць людзям з паралічом карыстацца камп'ютарамі і іншымі гаджэтамі з дапамогай думкі. У цяперашні час кампанія тэстуе свае прылады на людзях з траўмамі спіннога мозгу.

Маск абяцае, што гэтыя тэхналогіі дапамогуць людзям з пашкоджаннямі нервовай сістэмы. Напрыклад, яны змогуць зноў рухацца пасля траўмы спіннога мозгу або аднавіць зрок і слых пасля пашкоджання мозгу. Таксама ён кажа, што гэтыя імпланты дадуць людзям «супербачанне» і магчымасць мець зносіны думкамі, без слоў.

Чытайце таксама:

Кампанія Ілана Маска паказала, як першы чалавек з ужыўленым чыпам Neuralink гуляе ў шахматы сілай думкі

Nvidia прэзентавала «самы магутны ў свеце» чып для штучнага інтэлекту

Маск: Першы пацыент з імплантам Neuralink здольны кіраваць камп'ютарнай мышкай з дапамогай думак

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

Каментары да артыкула