БЕЛ Ł РУС

Лідзія Ярмошына пра свае страхі ў 2020: З парламента прабіралася чорнымі хадамі

15.07.2024 / 12:50

Nashaniva.com

У інтэрв'ю СТБ былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына падзялілася, што ў 2020-м яшчэ да пачатку выбараў атрымлівала абразы і пагрозы. Яна сцвярджае, што такога не было да 2020 года.

Лідзія Ярмошына. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

«Што там гаварыць, калі з парламента мне даводзілася прабірацца чорнымі хадамі. Я выйсці не магла. І зайсці, часцяком, спакойна. І гэта ўсё было на першым этапе», — згадвае Ярмошына.

Яна кажа, што перад выбарамі запужвалі і чыноўнікаў. І панаракала, што не ўсё можна прадугледзець.

«Мы ж не можам ператварыць грамадства ў казарму. У любым выпадку яно павінна нармальна дэмакратычна развівацца і існаваць. А значыць, будзе свабода меркаванняў, будуць людзі, якія будуць сумнявацца і па-рознаму глядзець на тыя ці іншыя рэчы».

На погляд былой старшыні ЦВК, дзяржава павінна заўсёды валодаць неабходным рэзервам тых людзей, якія змогуць пераканаць тых, хто вагаецца.

Чытайце таксама:

«Я сышла, як сыходзяць мужыкі». Правілы жыцця Лідзіі Ярмошынай

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м

«Дзядзька Сэм цікавіцца». Ярмошына расказала, як яе спрабавалі купіць

Ярмошына на пенсіі пайшла ў навуку

Каментары да артыкула