БЕЛ Ł РУС

Беларусы ладзяць у Варшаве купальскі Varušniak на цэлыя суткі

25.06.2024 / 18:11

Nashaniva.com

29 чэрвеня суполка Varušniak адзначае свой першы год вялікім Купальскім фэстам у Варшаве. Гэта будзе свята для ўсіх 24 гадзіны запар, абяцаюць арганізатары. Дзённая частка фестывалю — для сямейнага адпачынку, а ноч — для аматараў тэхна.

Фота ілюстрацыйнае

На Купальскім фестывалі выступяць больш за 40 артыстаў, у тым ліку Ягор Забелаў, SPIEVY, Shuma, KOOB, Наста Рыдлеўская. Chornabrova прадставіць альбом з элементамі штучнага інтэлекту.

Летні дэнс ладзіць беларускі праект з Кракава «Летуцень» — на асобнай сцэне выступяць таленавітыя беларускія дыджэі і селекцыянеры музыкі.

Таксама ў рамках фестывалю запланаваныя:

Пасля вялікага купальскага вогнішча распачнецца ноч тэхна з Campderschein, зорка ночы — Schwefelgelb.

«Усе беларусы і беларускі на падсвядомым узроўні носяць беларускі культурны код. Купалле — тая кропка, калі трэба збірацца, трэба быць разам. Калі мы разам — мы моцныя, калі мы разам — мы сям’я. На жаль, абставіны склаліся так, што многія з нас страцілі свой дом, і мы вельмі тужым па ім. Таму Купальскі Варушняк стварае беларускі дом тут на месцы. Дзе мы — там і дом», — кажуць арганізатары.

Фэст пройдзе з 12:00 29 чэрвеня да 12:00 30 чэрвеня ў Rejs Klub (вул. Piotra Bardowskiego 2A). Побач з пляцоўкай — возера ды лес.

Чытайце таксама:

Як у Дудутках адзначылі Купалле ФОТЫ

З 22 чэрвеня беларусы святкуюць Купалле. Дзе сёлета ў Беларусі і за мяжой раскладуць вогнішчы?

«Пачаў у вольны час думаць па-беларуску». Беларусы, якія дзесяцігоддзямі жывуць у эміграцыі, расказалі, як страцілі і аднаўлялі сувязь з беларушчынай

Каментары да артыкула