БЕЛ Ł РУС

У Расіі больш за 200 чалавек заразіліся батулізмам, з'еўшы адну і тую ж салату. Ёсць і першая смерць

24.06.2024 / 19:42

Nashaniva.com

Памёр 21-гадовы жыхар Кастрамы, які захварэў батулізмам пасля таго, як з'еў салату лобіа ў Ніжнім Ноўгарадзе. Мужчына адчуў сябе дрэнна яшчэ ў Ніжнім Ноўгарадзе, але да лекараў звярнуўся толькі ў Кастраме. Ён быў шпіталізаваны 16 чэрвеня, але памёр у рэанімацыі, піша ТАСС.

Фота: тэлеграм-канал «Подъем»

Гэта першы зафіксаваны выпадак смерці, звязаны з масавым атручваннем у Расіі. На мінулым тыдні з сімптомамі батулізму да медыкаў звярнуліся некалькі сотняў чалавек у Маскве, Падмаскоўі, Ніжнім Ноўгарадзе і Казані. Многія трапілі ў рэанімацыю.

Як аказалася, усе яны з'елі «Салату Лобіа з фасолі ў вакуумнай упакоўцы» са службы дастаўкі «Кухня на раёне».

Паводле інфармацыі Расспажыўнагляду, дзве кампаніі-вытворцы салаты працавалі «ў антысанітарных умовах, а працэс падрыхтоўкі фасолі арганізаваны з парушэннем усіх патрабаванняў і нормаў, што ў выніку прывяло да масаванага назапашвання батулатаксіну ў гатовай прадукцыі».

У выніку было канфіскавана 172 тоны салаты. Сілавікі затрымалі трох чалавек, у тым ліку дырэктара «Кухні на раёне». Паводле звестак уладаў, 218 чалавек застаюцца на стацыянарным лячэнні пасля атручвання.

Чытайце таксама:

Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм 

Гарадзенец ледзь не памёр ад хатняга леча

Як правільна прыгатаваць хатнія запасы і не атруціцца імі?

Гамяльчук сам навяліў рыбы, з'еў яе і ледзь не памёр

Каментары да артыкула