БЕЛ Ł РУС

Гасцей з Эсваціні звазілі на базу мінскага АМАПа

22.06.2024 / 23:15

Nashaniva.com

Беларусь гэтымі днямі наведала прадстаўнічая дэлегацыя паўднёваафрыканскага каралеўства Эсваціні на чале з прэм'ер-міністрам Расэлам Ммема Дламіні. Шукаючы кірункі супрацоўніцтва з гэтай далёкай і экзатычнай краінай, гасцей звазілі на базу сталічнага АМАПа.

Як паведамляецца, госці з Эсваціні там азнаёміліся з тэхнікай і ўзбраеннем падраздзялення, а таксама ацанілі майстэрства супрацоўнікаў атрада спецпрызначэння «Алмаз» падчас іх паказальных выступленняў.

Беларуская міліцыя чамусьці вельмі зацікаўленая ва ўсталяванні прамых практычных кантактаў з паліцыяй Эсваціні, а таму гасцям перадалі праект распрацаванага ў МУС пагаднення аб супрацоўніцтве.

Чытайце таксама:

У Беларусь сярод ночы прыляцеў прэм'ер Эсваціні

У Беларусь прыедзе прэм'ер Эсваціні. Дзе гэта?

Беларусь знайшла партнёра ў Афрыцы. Гэта манархія, дзе ў караля 15 жонак

Каментары да артыкула