БЕЛ Ł РУС

Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС, пляжны футбол і чэмпіянат Бразіліі

10.06.2024 / 12:27

Nashaniva.com

У пятніцу ў Нямеччыне стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Аднак у раскладзе беларускага тэлебачання гэтага футбола няма.

Раней Міністэрства інфармацыі «дазволіла» паказваць трансляцыі Еўра-2024 без згоды праваўладальнікаў. Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый.

І ў Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў.

Таму ў праграме перадач на «Беларусь-5» і іншых каналах футбола няма.

Замест чэмпіянату Еўропы будуць паказваць гульні БРІКС* з Казані, чэмпіянат Беларусі па футболе (што ў прынцыпе няблага), пляжны футбол і нават чэмпіянат Бразіліі.

Так, у пятніцу а 22-й гадзіне адбудзецца матч адкрыццё чэмпіянату Еўропы Германія — Шатландыя. Беларусь-5 будзе паказваць сінхроннае плаванне і самба.

У суботу на Еўра-2024 адбудзецца тры матчы: Венгрыя — Швейцарыя (16:00), Іспанія — Харватыя (19:00), Італія — Албанія (22:00)

«Беларусь-5» прапануе наступнае:

tv.belta.by

У нядзелю на Еўра-2024 таксама тры матчы: Польша — Нідэрланды (16:00), Славенія — Данія (19:00), Сербія — Англія (22:00).

Tv.belta.by

Гульні БРІКС — Гульні, якія пройдуць з 11 па 24 чэрвеня ў Казані (Расія), аднак удзел у іх возьмуць не толькі краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР. Егіпет, Іран), але і іншыя краіны (усяго 93), у тым ліку Беларусь. Спаборніцтвы пройдуць па 27 відах спорту, удзел возьмуць 3500 спартоўцаў. Расію прадставяць 635 спартоўцаў, Беларусь — 200.

Чытайце таксама:

«Чакаў убачыць іншае, а тут томная абыякавасць» — расійскі журналіст пра атмасферу матча Беларусь — Расія, які назвалі «гульнёй года»

Германія ўвяла кантроль на мяжы на час чэмпіянату Еўропы па футболе

Беларусь разгромна прайграла Расіі 0:4 — на ўпершыню за доўгі час запоўненым «Дынама» ВІДЭА галоў

Мінінфармацыі дазволіла паказваць Лігу нацый і таварыскія матчы без згоды УЕФА

Суперкамп'ютар правёў 10 тысяч сімуляцый і даў прагноз, хто выйграе Еўра-2024

Каментары да артыкула