БЕЛ Ł РУС

Пад Масквой забілі даносчыка на расійскіх зорак — зарэзаў прыхільнік яго жонкі

7.06.2024 / 10:48

Nashaniva.com

У Падмаскоўі забілі ўдзельніка руху «Зов народа» 37-гадовага Антона Ягоўцава. Інфармацыю пра яго гібель пацвердзілі ў арганізацыі. Тэлеграм-канал Shot адзначае, што Ягоўцаў быў вядомы скаргамі, якія пісаў на расійскіх зорак.

Антон Ягоўцаў. Фота: сацсеткі

Цела Ягоўцава знайшлі са шматлікімі нажавымі раненнямі ў пад'ездзе дома.

У загінулага быў канфлікт з прыхільнікам яго жонкі, які пераследваў яго. Забойца за ім сачыў, пераследаваў жонку, «зачыняўся ў машыне і праводзіў пальцам па горле».

Перад смерцю Ягоўцаў і яго жонка тройчы званілі ў паліцыю. Увечары паведамілі, што мужчына, які пераследуе іх, сядзіць у машыне каля пад'езда. Пасля быў званок пра тое, што мужчына пагражае ім. А ўначы апошні — пра тое, што чалавек ломіцца ў дзверы.

Чытайце таксама:

Новыя дэталі злачынстваў расіян у Бучы высветлілі дзякуючы выкрадзеным узнагародам афіцэра СБУ

Выкрадзенага ў «ДНР» амерыканскага ваенкара Расэла Бэнтлі забілі

Ва Украіне шукаюць бацьку і сына, якія расстралялі паліцэйскага

Каментары да артыкула