БЕЛ Ł РУС

Самалёт у Бягомлі загарэўся з-за дзіцячых свавольстваў

16.05.2024 / 22:59

Nashaniva.com

Учора відавочцы назіралі ў Бягомлі ўзгаранне самалёта Іл-14Т, які размяшчаецца каля трасы М3. А сёння МНС паведаміла, у чым была прычына гэтага здарэння.

Аказалася, што самалёт, які належыць мясцоваму музею народнай славы, загарэўся з-за дзіцячых свавольстваў з агнём.

У самалёце загарэлася смецце, што знаходзілася ўсярэдзіне. А ў выніку згарэлі пластыкавыя ілюмінатары, абгарэла фарба.

Чытайце таксама:

У Бягомлі гарэў самалёт з дарожнага скрыжавання ВІДЭА

Пад Мінскам згарэлі шэсць Tesla, Porsche і матацыкл Suzuki. Як так выйшла?

На могілках у Смаргоні згарэла старадаўняя капліца

Каментары да артыкула