БЕЛ Ł РУС

Малалеткі разграмілі дзіцячую магілу пад Фаніпалем

16.05.2024 / 12:00

Nashaniva.com

Падчас вясновых канікулаў 12-гадовая дзяўчынка і 11-гадовы хлопчык пабывалі на могілках в. Вязань, што ў Дзяржынскім раёне.

Увагу дзяцей прыцягнула пахаванне з дзіцячымі цацкамі. Яны знялі адзенне з лялек, разабралі цацкі на часткі і раскідалі іх па наваколлі, піша dzr.by.

Не засталіся без увагі і цукеркі, якія сваякі памерлых пакінулі на магілах. Прысмакі дзеці з'елі на месцы, а таксама паспрабавалі выпіць невядомую вадкасць з чаркі, якая стаяла на адной з магіл.

Сваякі, якія наведалі магілу на наступны дзень, прыйшлі ў жах ад убачанага. І звярнуліся ў Дзяржынскі РАУС, доўга шукаць малалетніх вандалаў не давялося.

Шкода, нанесеная дзецьмі на пахаванні, ужо ацэньваецца амаль у 700 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула