БЕЛ Ł РУС

На Століншчыне 15-гадовы падлетак збіў машынай 7-гадовае дзіця

10.05.2024 / 16:33

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі міліцыі, у Альшанах Столінскага раёна 15-гадовы хлопец узяў ключы ад машыны ў бацькі, паехаў на ёй і здзейсніў наезд на 7-гадовага хлопчыка. 

Цяпер у дачыненні да бацькі падлетка заведзеная крымінальная справа. Яму можа пагражаць пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Інфармацыі пра стан пацярпелага пакуль не даецца. Вядома, што дзіця цяпер у больніцы.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойнік трапіў у смяротнае ДТЗ у Польшчы

У Мінску легкавік збіў лася

Уначы невядомы насмерць збіў пешахода ў Пінскім раёне

Каментары да артыкула