БЕЛ Ł РУС

У Брэсце пачынаецца чарговы масавы суд за пратэсты 10 жніўня 2020

10.05.2024 / 10:42

Nashaniva.com

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 мая распачынаецца суд паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над васьмю мясцовымі жыхарамі — Мікітам Вайцюком, Васілём Алексеюком, Глебам Клімовічам, Віталём Варфаламеевым, Аляксандрам Тысевічам, Юліей Шаронавай, Мікалаем Нікіцюком і Максімам Собалевым, піша «Вясна».

Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Вядома, што Аляксандр Тысевіч быў затрыманы напачатку студзеня гэтага года, з ім запісалі відэа.

Справу разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган, на рахунку якога ўжо мінімум 58 асуджаных па палітычных крымінальных справах.

Чытайце таксама:

У калоніі і СІЗА не даходзяць банкаўскія пераводы — сотні плацяжоў вярнуліся адпраўнікам

Цэлую сям'ю з-пад Гомеля судзяць за «здраду дзяржаве» — бацька-чарнобылец, маці-санітарка і сын-будаўнік

За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча

Каментары да артыкула