БЕЛ Ł РУС

Урад абмежаваў вываз з Беларусі морквы і буракоў

9.05.2024 / 15:19

Nashaniva.com

Урад абмежаваў вываз з Беларусі морквы і буракоў. Такую пастанову падпісаў Раман Галоўчанка.

Абавязковае ліцэнзаванне экспарту гэтых прадуктаў уводзіцца на тры месяцы. Аднаразовыя дазволы будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам і аблвыканкамамі.

Такое рашэнне прынята, як сцвярджаецца, у мэтах захавання параметраў Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі.

Урад паведамляе, што ліцэнзаванне экспарту морквы і буракоў дазволіць «максімальна кантраляваць рэсурсы для першачарговага забеспячэння ўнутранага рынку пад поўную патрэбу за кошт прадукцыі, вырашчанай у краіне».

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў 2023 год «амаль правальным» у сельскай гаспадарцы

Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм 

Каментары да артыкула