БЕЛ Ł РУС

У Гродне на паркоўцы адкрытым полымем гарэў легкавік

2.05.2024 / 15:34

Nashaniva.com

Машына «Рэно» была прыпаркаваная каля крамы «Алмі» па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Па сведчаннях відавочцаў, машына раптоўна ўспыхнула. Полымя хутка ахапіла ўвесь аўтамабіль, піша newgrodno.by.

Скрыншот відэа: Беларусь 4

Была рызыка, што агонь перакінецца на суседнія аўто. Аднак ратавальнікі паспелі своечасова і патушылі пажар. Машына наўрад ці падлягае аднаўленню.

Прычыны загарання высвятляюцца. Хутчэй за ўсё, аўто загарэлася праз кароткае замыканне.

Чытайце таксама:

Недалёка ад станцыі метро «Маладзёжная» здарыўся пажар

У кватэры ў мінскай Серабранцы загарэлася мультыварка

13-гадовы школьнік атрымаў моцныя апёкі ад узгарання мабільніка

На Мотавелазаводзе здарыўся пажар

Каментары да артыкула