БЕЛ Ł РУС

У Расіі афіцыйна назвалі вынікі прэзідэнцкіх выбараў

21.03.2024 / 12:02

Nashaniva.com

Кіраўнічка Цэнтрвыбаркама Эла Памфілава абвясціла вынікі выбараў прэзідэнта Расіі, што прайшлі на мінулым тыдні.

Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

За Уладзіміра Пуціна на выбарах кіраўніка дзяржавы прагаласавалі 87,28% выбаршчыкаў або 76 277 708 чалавек, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Выніковая яўка на выбарах склала 77,49%, адзначыла яна.

Раней ЦВК называў яўку 77,44%, адзначыўшы, што яна стала рэкорднай. Галасавалі 87 576 075 чалавек.

Чытайце таксама:

На выбарах у Расіі жанчына зайшла на ўчастак на каленях і пачала ўкідваць бюлетэні

«Аблівайце ўсіх». Як невядомыя прымушалі расіян ісці на выбары з зялёнкай і кактэйлямі Молатава

З’явіліся доказы таго, што на выбарах у Расіі перапісваліся пратаколы — як галасы Даванкова перакідвалі Пуціну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула