БЕЛ Ł РУС

Да гарадоў, дзе мясцовыя могілкі ператварыліся ў балота, далучыўся Рагачоў

28.02.2024 / 19:52

Nashaniva.com

Жыхарка Рагачова апублікавала «крык душы» ў мясцовым чаце «дыялогу з уладай». Яна расказала, што цяпер робіцца на дзейных гарадскіх могілках, якія абслугоўвае КЖЭУП «Рагачоў», заўважыў «Флагшток». 

Фота з чата «Народны кантроль Рагачова»

25 лютага жанчыне давялося хаваць на могілках бацьку.

«Сказаць, што мы былі ў шоку — гэта нічога не сказаць! Мала таго, што ўся дарога да месца новых пахаванняў — суцэльная мешаніна з гразі, дзе машына з цяжкасцю праязджае, дык яшчэ і месцы для магіл прапанаваныя ў такім месцы, што ў першыя хвіліны нават і не верыцца, што такое магчыма», — кажа жыхарка райцэнтра.

Яна апісвае ўбачанае так: «Вада, гліна, бруд, суседнія магілы з-за вады праселыя, некаторыя наогул пад вадой».

І працягвае дзяліцца ўражаннямі:

«Калі прывезлі нябожчыка на могілкі, катафалк нават не даехаў да магілы, і метраў з 200 прыйшлося несці труну на плячах над іншымі магіламі! Гэта нармальна?»

Жанчына паставіла перад адказнымі асобамі шэраг пытанняў:

«І не трэба пісаць, што было шмат снегу, потым ён раставаў, потым дажджы і не прасохла зямля. Усё гэта адгаворкі. Узімку снег не чысціўся толкам, нават на цэнтральнай дарозе могілак. У сухую пару года дарога не раўняецца, ня падсыпаецца. У іншых гарадах цэнтральная дарога ў асфальце, а ў нас…», — падсумавала жыхарка Рагачова.

Фота з чата «Народны кантроль Рагачова»

Таксама яна задалася пытаннем, «ці будуць змены ў лепшы бок пры новых дэпутатах, ці апраўдаюць яны аказаны ім давер».

Адказаў чыноўнікаў на паведамленне жанчыны ў чаце райвыканкама не было.

Раней стала вядома пра праблемы з адвядзеннем вады на новых могілках у Баранавічах і Оршы.

Чытайце таксама:

У Оршы новыя могілкі ператварыліся ў суцэльную коўзанку ВІДЭА

«Разумным людзям павінна быць зразумела…» Мэр Баранавічаў пракаментаваў сітуацыю з плаваючымі могілкамі

Відэа з новых плаваючых могілак пад Баранавічамі ўзарвала тыкток

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула