БЕЛ Ł РУС

«У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку». Машыніст электрычкі атрымаў два гады «хіміі» за каментары ў тэлеграме

19.02.2024 / 11:59

Nashaniva.com

У судзе Стаўбцоўскага раёна асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі («хіміі»).

Жыхара пасёлка Новы Свержань абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся на працоўным месцы ў кабіне прыгараднай электрычкі, напісаў пад публікацыяй у тэлеграм-канале каментар у бок Лукашэнкі, які суд палічыў абразлівым, піша «Вясна».

Падчас працэсу апыталі сведку, памочніка машыніста, які паведаміў, што Дзяніс Носаў не паведамляў яму пра напісаны каментар.

Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. У яго канфіскавалі тэлефон «як сродак здзяйснення злачынства».

Дзяніс Семянкевіч мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе машыністам электрацягніка рэгіянальных ліній у Мінску.

Чытайце таксама:

Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў турме: «Апошнія два месяцы былі цяжкія»

Суддзёй Вярхоўнага суда стала Дзіна Кучук. На яе рахунку па 10 гадоў Касцюговай і Кузінай

Віцебскі суд завочна асудзіў беларуску, якая даўно ўжо жыве за мяжой

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула