БЕЛ Ł РУС

Жыхар Баранавіч паставіў адзнаку «клас» у «Аднакласніках» і абразіў Лукашэнку

13.02.2024 / 09:50

Nashaniva.com

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд Яўгену Кладову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.

Па матэрыялах абвінавачання, Яўген у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» «наўмысна размясціў выяву, якая супярэчыць агульначалавечай маралі і нормам паводзін, прынятым у грамадстве, тым самым публічна наўмысна прынізіў гонар і годнасць асобы Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў, выказанае ў непрыстойнай форме».

Суд, які праходзіў 23-24 лістапада, прызнаў яго вінаватым і прызначыў яму пакаранне год калоніі, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула