Самы публічны кадэбіст Канстанцін Бычак пайшоў на павышэнне
Яго прызначылі начальнікам следчага ўпраўлення КДБ замест Андрэя Самбука.
Канстанцін Бычак. Скрыншот відэа АНТ
Канстанцін Бычак рэгулярна каментуе на тэлебачанні гучныя справы. Таксама ён з'явіўся падчас анлайн-семінара, што праводзіўся ў Моладзевым хабе ў Варшаве, а таксама падчас анлайн-заняткаў у Вольным беларускім універсітэце.
Бычаку — 38 гадоў, ён нарадзіўся ў Гарадку Віцебскай вобласці. У публічным полі Канстанцін Бычак з'явіўся ў пачатку 2020 года.
Тады, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў, ён распавядаў на беларускім тэлебачанні падрабязнасці рэзананснай справы аб хабарах у Беларускай цукровай кампаніі.
Пасля затрымання Віктара Бабарыкі і іншых кіраўнікоў «Белгазпрамбанка» летам 2020 года Бычак публічна агучыў дэталі «карупцыйнай схемы «паміж банкам і кампаніяй «Прыватлізінг».
З тых часоў сілавік рэгулярна выступае ў якасці спікера КДБ па палітычных справах, звязаных з пратэстамі ў Беларусі і вайной ва Украіне.
Чытайце таксама:
За мяжу ездзіў усяго тры разы. Што вядома пра самага публічнага спікера КДБ
Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе
«Вы пад кантролем». Супрацоўнік КДБ падключыўся да анлайн-занятку Вольнага беларускага ўніверсітэта
Прызначылі новага кіраўніка ДФР
Што вядома пра новага кіраўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Андрэя Самбука?