Расійскія ўлады паведамілі пра атакі беспілотнікаў у чатырох абласцях
Так, два дроны былі перахопленыя ў ноч на 11 студзеня ў Растоўскай вобласці, яшчэ па адным знішчаныя ў Тульскай і Калужскай абласцях, піша «Медуза».
Беспілотнік. Ілюстрацыйнае фота ArmyInform
Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў паведаміў, што дроны былі збітыя ў Каменскім раёне. Пацярпелых, паводле яго даных, няма. «Наступствы на зямлі ўдакладняюцца», — дадаў ён.
У Калужскай вобласці беспілотнік падарваўся над тэхнічным збудаваннем помпавай станцыі на ўскраіне Калугі. Будынак пашкоджаны выбухам, але пацярпелых няма.
Пра атаку дрона таксама раніцай 11 студзеня паведаміў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў. Паводле яго слоў, беспілотнік прабіў дах нежылога будынка ў адным з муніцыпалітэтаў. Інцыдэнт абышоўся без пацярпелых, заявіў чыноўнік.
Чытайце таксама:
Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў Арлоўскай вобласці Расіі