БЕЛ Ł РУС

Адзін з мінскіх паркаў плануюць падсвятляць сонечнымі батарэямі

7.12.2023 / 10:38

Nashaniva.com

А пакуль там устанавілі светлавыя фігуры, якія надаюць пэўны шарм. Неўзабаве яны будуць уключаны, і ацаніць навінку змогуць усе ахвотныя.

Севастопальскі парк. Фота: topgid.net

Магчымасць выкарыстання новых тэхналогій для асвятлення Севастопальскага парку, напрыклад, устаноўку сонечных батарэй, разгледзяць у Першамайскім раёне сталіцы, расказаў у праграме «Гаворыць і паказвае Мінск» кіраўнік адміністрацыі раёна Вадзім Перадня.

— Мантаж асвятляльных сетак і абсталявання прадугледжвае тэхналагічныя работы ў зямлі, — растлумачыў ён. — У гэтым выпадку мы не зможам абысці ўсе пасадкі: спатрэбіцца выдаленне дрэў. Ці падтрымаюць такія працы жыхары? Не ўпэўнены.

Таму ў перспектыве будзем разглядаць магчымасць выкарыстання новых тэхналогій, напрыклад, устаноўку сонечных батарэй. Пастараемся знайсці аптымальны варыянт, які будзе задавальняць людзей.

Чыноўнік дадаў, што сёння ж у абноўленай частцы сквера ўстаноўлены светлавыя фігуры, якія надаюць пэўны шарм месцу. Хутка яны будуць уключаны, і ацаніць навінку змогуць усе ахвотныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула