БЕЛ Ł РУС

У акцыі ў Мінску, прысвечанай Дню правоў чалавека, узялі ўдзел шэсць чалавек

10.12.2009 / 23:31

Акцыя ў цэнтры Мінска, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, прайшла без затрыманняў.

10 снежня прыкладна ў 18.00 шэсць чалавек выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы каля знака нулявога кіламетра. Яны трымалі плакаты «Мы не быдла, у нас ёсць правы» і «Правы ёсць там, дзе за іх змагаюцца». Праз хвіліну да прысутных падышоў супрацоўнік міліцыі ў форме і праз мегафон некалькі разоў папярэдзіў, што іх дзеянні незаконныя і могуць пацягнуць за сабой адказнасць. Аднак маладыя людзі на папярэджанні не рэагавалі.

Прастаяўшы з плакатамі прыкладна 15 хвілін, яны разышліся.

Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў. За яе ходам назіралі людзі ў цывільным, здымалі акцыю на відэакамеру, аднак не ўмешваліся.

Акцыя была арганізавана маладзёжнай структурай Аб'яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула