БЕЛ Ł РУС

Куба паведаміла пра арышт 17 чалавек па справе аб вярбоўцы на вайну ва Украіне

8.09.2023 / 07:41

Nashaniva.com

Удзельнікам злачыннай сеткі можа пагражаць да 30 гадоў турмы, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

Куба разглядае наёмніцтва як гандаль людзьмі. Фота: Getty Images

Улады Кубы паведамілі пра арышт 17 чалавек, што, як мяркуецца, звязаныя са злачыннай сеткай, якая вербавала кубінцаў у расійскую армію, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Reuters.

На гэтым тыдні кубінскія ўлады паведамілі пра раскрыццё сеткі, удзельнікі якой прымушалі кубінскіх грамадзян ваяваць ва Украіне на баку Расіі. Тады ў МУС Кубы заявілі, што працуюць над «нейтралізацыяй і ліквідацыяй» групы.

«У выніку праведзенага расследавання на гэты момант арыштавана 17 чалавек, у тым ліку арганізатар гэтай дзейнасці», — сказаў палкоўнік Сезар Радрыгес.

Радрыгес не назваў імёнаў арыштаваных, але адзначыў, што лідар групы абапіраўся на двух чалавек, якія жывуць на востраве, каб вербаваць кубінцаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Пракурор Хасэ Луіс Рэес заявіў, што ўдзельнікам злачыннай сеткі можа пагражаць да 30 гадоў турмы, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне — у залежнасці ад цяжару і характару ўчыненых злачынстваў.

Артыкулы, па якіх праходзяць абвінавачваныя, уключаюць гандаль людзьмі, найміцтва і варожыя дзеянні супраць замежнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

«Заканчваецца і Куба, якая супрацьстаяла ЗША». Куба выявіла расійскую сетку вярбоўкі сваіх грамадзян для вайны з Украінай і абурылася

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула