Абітурыенты змогуць дыстанцыйна падаваць дакументы адразу ў некалькі ВНУ
Мінадукацыі распрацоўвае адзіны інфармацыйны партал для абітурыентаў. Праз платформу можна будзе дыстанцыйна падаць дакументы ў адзін або адразу некалькі ВНУ. Пра гэта Tochka.by распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Фота: Tochka.by
Важны нюанс: абітурыент зможа падаваць дакументы ў розныя ВНУ толькі ў межах адной групы спецыяльнасцяў.
Падчас цяперашняй уступнай кампаніі такі эксперымент ужо правялі з Акадэміяй МУС і Магілёўскім інстытутам МУС — туды быў адзіны конкурс. Пры падачы дакументаў абітурыенты ў парадку прыярытэтнасці паказвалі, у якой з ВНУ і на якую спецыяльнасць яны хочуць паступіць.
Без вочнай падачы арыгінала дакументаў пакуль не абысціся, але праходзіць яна будзе пазней.
Па словах міністра, трэба праверыць іх сапраўднасць і забяспечыць абарону персанальных даных. Новаўвядзенне пазбавіць абітурыентаў і іх бацькоў ад паездак па розных гарадах і бегатні паміж ВНУ.
Чытайце таксама:
Лукашэнка сказаў, што сёлета трэба дашліфаваць сістэму адукацыі
У Беларусі няма платнай адукацыі, гэта форма сацыяльнай падтрымкі моладзі — міністр адукацыі