Пад новай назвай адрадзіўся праект «Адукацыя.інфо»
Праект «Адукацыя.інфо», які з 2020 года быў на паўзе, некалькі месяцаў таму адрадзіўся пад назвай Aduplace. Каманда адукацыйнага праекта рэгулярна публікуе інфармацыю пра даступныя для беларусаў бясплатныя курсы, стыпендыі і адукацыйныя праграмы.
Акрамя аб'яў аб адукацыйных магчымасцях у акаўнце праекта рэгулярна публікуецца кантэнт для самаразвіцця: падборкі, канспекты лекцый, гісторыі беларусаў і беларусак з міжнародных праграм і многае іншае.
У праекта ёсць свае старонкі ў Instagram, Telegram, Facebook і VK пад назвай Aduplace.
Чытайце таксама:
БДТУ і БДПУ недабралі студэнтаў на бюджэтнае навучанне
Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця новай беларускамоўнай школы
Скарэктавалі закон «Аб мовах» у сферы афармлення дакументаў, судаводства і мовы адукацыі