БЕЛ Ł РУС

На Audiobooks.by выдалі «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага

31.07.2023 / 23:2

Nashaniva.com

Напісаны ў 1931 годзе, раман класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» быў надрукаваны толькі ў 1963 годзе. А цяпер даступная і яго аўдыяверсія.

Пасля арышту і расстрэлу пісьменніка па прысудзе «тройкі» НКВД у 1937 годзе ўсе творы Максіма Гарэцкага былі забароненыя. І толькі пасля рэабілітацыіі ў 1957-м яго літаратурная спадчына паступова пачала адкрывацца шырокаму колу чытачоў.

«Віленскія камунары» цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку XX стагоддзя.

Гэта першая, але не апошняя аўдыякніга, якую Audiobooks.by запісаў на ахвяраванні падпісчыкаў праекта. Агучыў твор Віталь Краўчанка.

Знайсці і паслухаць раман можна проста цяпер на сайце Audiobooks.by. 

Чытайце таксама:

Якія кнігі слухаюць беларусы? Самае папулярнае з Audiobooks.by

Улады абмежавалі доступ да сайта з беларускімі аўдыякнігамі

Сем рэсурсаў, дзе можна слухаць беларускія аўдыякнігі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула