Найміты ПВК «Вагнер» прыехалі да мінскіх дзяцей
Найміты з ПВК «Вагнер» сустрэліся з дзецьмі з беларускага вайскова-патрыятычнага клуба «Рысь». Відэа сустрэчы апублікавала ў сваім тэлеграм-канале супрацоўніца «Беларусь 1», прапагандыстка Ксенія Лебедзева, піша «Радыё Свабода».
Скрыншот з відэа
На сустрэчы прысутнічаў камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў. Разам з байцамі ПВК «Вагнер» ён вучыў дзяцей рабіць «джамба» — апазнавальны знак наймітаў: вялікі палец і мезенец паднятыя ўверх, а астатнія пальцы сціснутыя ў кулак.
«Гэта вам не Мэры Попінс — нашы дзеці выбіраюць сабе правільныя цацкі і правільных настаўнікаў», — пракаментавала гэта Лебедзева.
Чытайце таксама:
«Так я падаўжаю сваю маладосць». У Прыгожына быў цэлы «канвеер» па пазбаўленні дзяўчат цнатлівасці