БЕЛ Ł РУС

Суд над галоўным трэнерам «ПСЖ» пройдзе 15 снежня. Яму пагражае да трох гадоў турмы

1.07.2023 / 7:41

Nashaniva.com

Крыстоф Галцье паўстане перад судом у Ніцы паводле абвінавачвання ў расавай дыскрымінацыі, паведамляе Le Parisien.

Крыстоф Галцье. Фота Tim Clayton / Getty Images

Трэнер ПСЖ быў дастаўлены ў пракуратуру пасля яго затрымання ў гэтую пятніцу і будзе выкліканы ў суд у канцы года па справе аб меркаваных расісцкіх выказваннях. Яму пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Прычына арышту футбольнага спецыяліста — справа аб расавай дыскрымінацыі, пра якую стала вядома некалькі месяцаў таму пасля ўцечкі з пошты Жульена Фурнье, экс-дырэктара футбольнага клуба «Ніца». Галцье трэніраваў «Ніцу» з 2021-2022 гадах.

У пісьмах Фурнье казаў пра размовы з Галцье, у якіх той скардзіўся на колькасць «чорных і мусульман» у камандзе.

У пятніцу Галцье і яго сына (таксама экс-супрацоўніка клуба) выклікалі ў Ніцу і змясцілі пад варту на час дачы паказанняў на 24 гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула