БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі затрымалі беларуса, які пратэставаў у краме IKEA

18.11.2022 / 20:36

Nashaniva.com

Беларускі актывіст Пятро Маркелаў правёў пратэсны флэшмоб у краме IKEA ў Чэхіі, паведамляе Радыё Свабода. Ён абгарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных работ, рассёк дзве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і на англійскай мове абвясціў, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі».

Пятро Маркелаў

Беларускі студэнт, які здымаў акцыю, расказаў, што Маркелаў абраў для правядзення акцыі момант, калі ў зале не было дзяцей, а пасля «спакойна чакаў прыезду паліцыі». 

Фота затрымання Маркелава, зробленае чэшскай паліцыяй

Учора журналісты нямецкай газеты Taz і французскага выдання Disclose апублікавалі матэрыял, у якім сцвярджаецца, што шведская IKEA пры працы з беларускімі пастаўшчыкамі выкарыстоўвала працу зняволеных.

У самой кампаніі на гэта адказалі, што ў іх бізнэсе «няма месца парушэнням правоў чалавека». Па словах прэс-сакратара, у 2021 годзе IKEA прыняла рашэнне спыніць развіццё ў Беларусі з-за праблем з правамі чалавека і непрадказальнай сітуацыяй.

Чытайце таксама:

Расследаванне выявіла, што для IKEA выраблялі тавары беларускія зняволеныя і нават палітвязні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула